У інтэрнэце з'явілася відэа, якое амерыканцы знялі ў Беларусі ў 1974 годзе

У інтэрнэце з'явілася відэа, якое амерыканцы знялі ў Беларусі ў 1974 годзе

На YouTube-канале інфармагенцтва Associated Press з'явілася архіўнае відэа, якое амерыканцы знялі ў Беларусі ў ліпені 1974 года. Яго зрабілі журналісты да прыезду ў сталіцу БССР прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана. На відэа можна пабачыць Мінск і Хатынь. Амерыканцы зафіксавалі асноўныя аб'екты ў сталіцы савецкай Беларусі: дом ураду, прывакзальную плошчу, плошчы Перамогі і Якуба Коласа, будаўніцтва жылых дамоў. У кадр трапіла шмат мінчукоў. Мінск у 1974-м быў вельмі зялёным горадам.

Дзіўна, але відэа падпісанае "Minsk, Russia". На гэтую памылку АР адразу звярнулі ўвагу каментатары, якія прапанавалі некалькі варыянтаў правільнага подпісу: Minsk, BSSR (USSR) ці Minsk, Belarus.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі