У інтэрнаце БНТУ жорстка затрымалі замежнага студэнта

У інтэрнаце БНТУ жорстка затрымалі замежнага студэнта

У восьмым інтэрнаце БНТУ жорстка затрымалі замежнага студэнта з Гвінеі, паведамляе ТГ-канал універсітэта. На відэа бачна, як міліцыянты б'юць яго па нагах, каб паваліць на падлогу, а потым зашчоўкваюць кайданкі за спінай.

Сябры хлопца кажуць, што ён выйшаў з інтэрната і перайшоў дарогу ў неналежным месцы на вуліцы Сурганава. Міліцыянты затрымалі яго і спыталі, чаму ён перайшоў там дарогу. Студэнт, які не разумеў па-руску, спалохаўся і хацеў паклікаць сябра, каб той пераклаў. Міліцыянты падумалі, што студэнт хоча ўцячы, пагналіся за ім і дагналі ў інтэрнаце.

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што інцыдэнт адбыўся 21 ліпеня. Пра затрыманне замежніка гаворыцца так: "Пры затрыманні ён аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў, на што да замежнага грамадзяніна была ўжытая фізічная сіла і спецсродкі".

Цяпер студэнта адпусцілі, ідзе праверка, кажуць у міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі