У Індыі з-за магутнай пясчанай буры і залеваў загінулі больш за 100 чалавек
![У Індыі з-за магутнай пясчанай буры і залеваў загінулі больш за 100 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-05-03t112126z_2025910897_rc1cb4169000_rtrmadp_3_india-storm.jpg.webp?itok=2B-Nh9n6)
У Індыі ў паўночных штатах Утар-Прадэш і Раджастхан з-за магутнай пясчанай буры і залеваў загінулі больш за 100 чалавек (па апошніх звестках, 108, але лічба не канчатковая), дзясяткі атрымалі траўмы. Вецер (яго хуткасць дасягала 130 км/г) ламаў дрэвы, разбураў дамы, пашкодзіў лініі электраперадач.
Адзначаецца, што стыхійнае бедства стала нечаканасцю. Падобныя прыродныя з'явы чакаліся толькі ў пачатку лета.
![У Індыі з-за магутнай пясчанай буры і залеваў загінулі больш за 100 чалавек](/sites/default/files/paragraphs/image/2018-05-03t112158z1888657406rc1ddd3fa3d0rtrmadp3india-storm.jpg)
Фота: Reuters