Вы тут

У Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША пройдуць слуханні па Беларусі

У Вашынгтоне будуць гаварыць пра дзейнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі / kremlin.ru

Крызіс у Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. Яно прызначана на 21 верасня. Слуханні маюць назву "У пошуках справядлівасці і свабоды ў Беларусі". У іх возьмуць удзел эксперт iSANS Сяргей Харытонаў, прадстаўніца каманды Віктара Бабарыкі (і сястра Марыі Калеснікавай) Таццяна Хоміч, прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай, юрыст Сяргей Зікрацкі і экс-старшыня Freedom House Дэвід Крамер.

Харытонаў, у прыватнасці, мае намер сведчыць пра "выкарыстанне мовы варожасці і заклікі да гвалту супраць грамадзянскіх асобаў у СМІ, што фінансуюцца з бюджэту Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.