Вы тут

У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся амерыканец, які хоча стаць беларусам

Шэйн Прынс / hcdinamo.by

У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся 26-гадовы амерыканскі нападаючы Шэйн Прынс. З ім падпісаны двухгадовы кантракт, інфармуе клубная прэс-служба.

Прынса называюць універсальным нападаючым, паколькі ён можа гуляць і ў цэнтры, і на любым з флангаў. Ён выступаў у НХЛ, у складзе "Нью-Ёрк Айлендэрс" правёў тры сезоны (у 95 матчах набраў 29(12+17) ачкоў). Цікава, што ў адным з іх гуляў разам з цяперашнім трэнерам мінскіх дынамаўцаў Міхаілам Грабоўскім.

У Еўропу амерыканец перабраўся ў мінулым годзе. Ён спачатку спыніўся ў швейцарскім "Давасе", адкуль перайшоў у навасібірскую "Сібір". У мінулым сезоне ў чэмпіянаце КХЛ Прынс набраў 19 (3+16) балаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.