У хаце мастака Пушкіна знайшлі дакумент, падпісаны былым старшынём КДБ

Ператрус адбыўся ў хаце вядомага мастака Алеся Пушкіна. Падчас якога міліцыянты і супрацоўнікі дзяржбяспекі знайшлі ксеракопію дакумента, падпісанага былым старшынём КДБ. Сам Пушкін кажа, што не ведае, адкуль яна ўзялася.
Алесь Пушкін: "40-м нумарам сярод забранага праходзіць "ксеракопія дакумента старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сухарэнкі С. Н.". Што гэта за дакумент - не ведаю. У мяне такога не было".

Ператрус адбываўся ў той дзень, калі Алесь Пушкін па позве ездзіў ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама, дзе яго апытвалі па справе выбуху ў сталіцы 4 ліпеня. Сярод забраных 56 рэчаў аказаліся камп'ютар, камп'ютарныя дыскі з музыкай і фільмамі (напрыклад, фільмам "Катынь" Анджэя Вайды), кнігі, а таксама 33 буклеты "Беларускія шпакоўні", якія былі знойдзеныя на гарышчы. 

Алесь Пушкін напісаў скаргу ў пракуратуру і запатрабаваў вярнуць рэчы, якія, на яго думку, не маюць ніякага дачынення да справы аб выбуху ў Мінску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі