У Грозным заявілі пра мільён дэманстрантаў, гэта амаль усе жыхары Чачні

У Грозным на галоўнай плошчы 19 студзеня прайшоў масавы мітынг у падтрымку ісламскіх каштоўнасцяў. Планавалася, што ў ім возьме ўдзел 400-500 тысяч чалавек. Аднак рэспубліканскі МУС заявіў пра 800 тысяч удзельнікаў. Пазней прадстаўнік ураду Чачні заявіў, што насамрэч дэманстрантаў было "больш за мільён чалавек", інфармуе РІА "Новости".

Гэтыя лічбы выклікаюць недавер, паколькі вядома, што ў 2013 годзе ў Грозным жылі 277 тысяч чалавек, а ва ўсёй Чачні летась налічылі 1 млн 346 тысяч жыхароў.

"Медуза" адзначае, што першым лічбу ў мільён дэманстрантаў назваў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў. Прычым зрабіў ён гэта яшчэ напярэдадні акцыі. Цікава, што ў суботу на мітынг "Іслам супраць тэрарызму" ў Магасе (Ігнушэція) выйшлі толькі 20 тысяч чалавек.

Фота: АР, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі