У Гродзенскім універсітэце ў студэнтаў патрабуюць перадаплату за інтэрнат

Студэнтаў-платнікаў з Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта прымушаюць заплаціць за пражыванне ў інтэрнаце за два месяцы наперад. Падрабязнасці – у нашага карэспандэнта Сяргея Апановіча:

«Як нам стала вядома, такі загад падпісаны кіраўніцтвам ВНУ. Аднак, як паведаміла галоўны бухгалтар універсітэта Крысціна Савіцкая, «гэтае патрабаванне тычыцца галоўным чынам студэнтаў-замежнікаў».

Паводле словаў Савіцкай, з іх вырашана браць перадаплату, «бо яны лічацца галоўнымі неплацельшчыкамі». Галоўны бухгалтар сцвярджае, што з іншых студэнтаў перадаплата за пражыванне ў інтэрнаце не патрабуецца.

Аднак студэнты-платнікі медуніверсітэта патрабаванне па перадаплаце лічаць незаконным і кажуць, што будуць змагацца за свае правы».