У гродзенскай лякарні распавялі, што было з мужчынам, які памёр у двары клінікі

У гродзенскай лякарні распавялі, што было з мужчынам, які памёр у двары клінікі

Лекары дзейнічалі кампетэтна, калі не паклалі ў лякарню гродзенца, які потым памёр у двары ляарні. Пра гэта парталу TUT.by заявіў галоўны лекар цэнтра "Псіхіятрыя-наркалогія" Максім Варонка.

Як распавядала Еўрарадыё, 27 лістапада ў Гродне на тэрыторыі клінікі "Псіхіятрыя-наркалогія" знайшлі мёртвага мужчыну. Напярэдадні ўвечары ён звяртаўся да дактароў у прыёмным пакоі, але яго адправілі даому і параілі прыйсці на агляд на наступную раніцу. 

У Следчым камітэце адзначылі, што смерць мужчыны не мела крымінальнага характару. 

Па словах Варонкі, дакладная прычына смерці гродзенца яшчэ не вядомая, праводзіцца медэкспертыза. Лекар кажа, што не мае права паведамляць дыягназ, бо гэта забараняе "Закон аб псіхіятрычнай дапамозе". "Адзінае, што магу сказаць: чалавек доўгі час злоўжываў алкаголем і неаднаразова праходзіў лячэнне ў нашай медустанове", — тлумачыць галоўны лекар.

Паведамляецца, што хаця памерлы мужчына вёў асацыяльны лад жыцця, але ён меў пастаяннае месца жыхарства і сваякоў, да якіх мог прыйсці па дапамогу.

Варонка распавёў, што да іх у медцэнтр час ад часу прыходзяць пацыенты, якія просяцца паляжаць у шпіталі — — падлячыцца, адпачыць, перажыць халодную пару. 

"Часам кажуць: "Пакладзіце ў лякарню, у мяне не засталося грошай на жыццё". Кагосьці мы накіроўваем у дом начнога знаходжання, кагосьці прымаем, калі бачым, што чалавек, скажам, моцна знясілены. Але ўсіх ахвочых прыняць да нас мы, вядома, не можам. Калі мы бачым, што чалавек не мае патрэбы ў тэрміновай медыцынскай дапамозе, то мы прапануем яму запісацца на прыём да доктара", — тлумачыць лекар.

Па яго словах, такая сітуацыя была і з памерлым мужчынам. Лекары ў прыёмным пакоі дзейнічалі ў адпаведнасці з алгарытмам. У мужчыны не было ніякіх псіхатычных засмучэнняў, ён не быў небяспечны, таму яму параілі прыйсці на наступную раніцу да лекара. 

"Яму прапанавалі на наступную раніцу прыйсці да лекара — таму па факце ў дапамозе яму не адмаўлялі. На жаль, так супала. Дакладную прычыну смерці вызначаць эксперты, аднак магу сказаць, што 65 адсоткаў усіх смерцяў у людзей, якія злоўжываюць алкаголем, — гэта вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць", — дадае Варонка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі