У Гродне з'явіцца вялікі мурал пра "гісторыю каралеўскага горада"
![Мурал у Гродне / Newgrodno.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mural_8_08.jpg.webp?itok=luFIRRT5)
Мурал у Гродне / Newgrodno.by
У Гродне ствараюць вялікі мурал на гістарычную тэму. На ім будуць выяўленыя сцэны палявання і "гісторыя каралеўскага горада". Плошча палатна складзе больш за 430 кв.м, піша партал Newgrodno.by. Мурал будзе размешчаны на будынку па адрасе Карла Маркса, 11. Але каб яго ўбачыць, трэба будзе зайсці ў двор. Мяркуецца, што гэтае палатно стане своеасаблівым падарункам Гродну на Дзень горада, які святкуецца ў верасні.
Ініцыятарам стварэння мурала быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі, якая размешчаная ў гэтым будынку. Гарадскія ўлады ідэю падтрымалі. Эскіз стварыў гродзенскі мастак Уладзімір Качан.
![В Гродно появится большой мурал об "истории королевского города"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mural_8_08_3.jpg.webp?itok=PYeCgeBV)
![В Гродно появится большой мурал об "истории королевского города"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mural_8_08_2.jpg.webp?itok=wtmVIkJk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.