У Гродне затрымалі маці дваіх непаўнагадовых дзяцей
Ірына Савашынская / t.me/viasna96/
У Гродне затрымалі маці дваіх непаўнагадовых дзяцей 36-гадовую Ірыну Савашынскую. Адбылося гэта 23 лютага. За жанчынай сачылі і схапілі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус, піша @viasna96.
Затрыманне Савашынскай адбылося ў межах крымінальнай справы, але праваабаронцам падрабязнасці невядомыя. Яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.