У Гродне з даху дзевяціпавярховіка зваліўся 7-гадовы хлопчык

Трагічнае здарэнне адбылося 19 красавіка ў гродзенскім мікрараёне Альшанка. Як піша tut.by, з даху дзевяціпавярховага дома зваліўся 7-гадовы хлопчык. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці.

Лекараў выклікала суседка, якая бачыла падзенне хлопчыка. Ад шоку жанчына не магла адразу назваць адрас.

Высветлілася, што пасля абеду старэйшы брат выпусціў пагуляць сваю сястру і брата, пакуль маці не было дома. Перад трагедыяй адна з суседак бачыла, як дзеці бегалі па даху дома.

Цяпер акалічнасці падзення дзіцяці высвятляюцца.

Фота — vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі