У Гродне выкрылі злачынцаў, якія кралі колы і шыны

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАЎС выкрылі злачынную групу, якая спецыялізавалася на крадзяжах колаў і шын . Пра гэта паведамілі ва УЎС Гродзенскага аблвыканкама. У сярэдзіне чэрвеня ў райаддзел звярнуўся прадпрымальнік, што гандляваў на рынку шынамі і коламі. Уначы з яго недабудаванага дому злачынцы вынеслі тавара на 2 млн. рублёў. Праз некалькі дзён невядомыя наведаліся на фірму "Еўрашыны-майстар", дзе знікла гума на 3 млн. рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі пачалі адпрацоўваць раней асуджаных , а таксама тых, хто працуе на фірме або быў звольнены па адмоўных матывах. Адначасова перакрылі месцы меркаванага збыту тавара — рынкі, шынамантажы і т.д. Неўзабаве ў поле зроку трапіў 26-гадовы  раней асуджаны жыхар Гродна, які спрабавазў прадаць буйную партыю колаў. На сутсрэчу пад выглядам пакупніка прыўшоў міліцыянт. Затрыманне адбылося на гарачым учынку. Пры ператрусе прыватнага дому была выяўленая партыя колаў, выкрадзеная падчас двух папярэдніх крадзяжоў. Затрыманыя яшчэ два чалавекі, таксама раней асуджаныя жыхары Гродна. Сярод затрыманых — сын аднаго з былых працаўнікоў ТАА "Еўрашыны-майстар".
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі