У Гродне прэзентавалі "пратэстны" зборнік па гісторыі

 Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст.” з’явіўся ў выніку скандалу. У ім надрукаваны матэрыялы гісторыкаў, якія байкатавалі ў красавіку гэтага года афіцыйную навуковую канферэнцыю, прысвечаную 880-годдзю Гродна. Праводзіў яе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Байкот выкліканы тым, што з шэрагу ўдзельнікаў выкрэслілі гродзенскіх гісторыкаў Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча. Іх падтрымалі калегі з Беларусі і Польшчы. Зборнік складаецца з 20 артыкулаў, прысвечаных палітычнай, ваеннай і нацыянальна-культурнай гісторыі Гродна. Іх напісалі даследчыкі з Гродна, Мінску, Вільні, Кракава, Беластоку, Варшавы, Стакгольма.  Прэзентацыя адбылася падчас Дзён святога Губэрта, якія праходзяць з 6 да 8 лістапада з ініцыятывы гродзенскага руху “За Свабоду”. Яны сталі альтэрнатывай афіцыйнаму святкаванню юбілею Гродна. Дзень святога Губэрта прыпадае на 3 лістапада, у мінулым менавіта тады і святкавалі дзень горада. Зараз яго адзначаюць у верасні.

Аліна Кашкевіч, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі