У Гродне моцны вецер валіць платы, дрэвы і сцягі
![Падстрэшак для аўтамабіляў знесла на дах суседняга будынку / autogrodno.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stihiya-02.jpg.webp?itok=3WjN7EwL)
Падстрэшак для аўтамабіляў знесла на дах суседняга будынку / autogrodno.by
У Гродне моцны вецер валіць платы, дрэвы і сцягі. Але сіноптыкі кажуць, што гэта толькі пачатак: на 19 лютага ў Беларусі праз вецер абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі.
Толькі за раніцу вецер сарваў і перакасіў некалькі дарожных знакаў. На вуліцы Вясёлай апынуўсяразбураны навес для аўтамабіляў. Абваленая страха прыціснула дзве легкавушкі, а другая частка навеса апынулася на суседнім будынку.
![В Гродно сильный ветер валит заборы, деревья и флаги](/sites/default/files/paragraphs/image/stihiya-02.jpg)
Праз вецер на аўтамабілі абваліўся падстрэшак / autogrodno.by
У цэнтры горада недалёка ад тэатра вецер паклаў на зямлю сцягі, выстаўленыя да рэферэндуму.
![В Гродно сильный ветер валит заборы, деревья и флаги](/sites/default/files/paragraphs/image/flagi_1.jpg)
Вецер знішчыў рампу са сцягамі / autogrodno.by
А на вуліцы Цітова з корнем выдранае дрэва.
![В Гродно сильный ветер валит заборы, деревья и флаги](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2022-02-1910-09-17.jpg)
Вецер выдраў дрэва ў Гродне / autogrodno.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.