У Гродне матацыкл з каляскай сутыкнуўся з мікрааўтобусам (фота)

У Гродне матацыкл з каляскай сутыкнуўся з мікрааўтобусам (фота)

У Гродне матацыкл з каляскай сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Здарэнне адбылося на Маставой вуліцы. Матацыкл, які ехаў з цэнтра горада, перабудоўваўся на левую паласу руху. Мяркуецца, што мужчына, які ім кіраваў, на закругленні дарогі не змог утрымаць матацыкл на сваёй паласе і ён выехаў на сустрэчную. Там і адбылося сутыкненне. Мікрааўтобус адкінула на джып.

У ДТЗ пацярпелі два чалавекі (матацыкліст і яго пасажырка), іх адвезлі ў бальніцу, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі