У Гродне ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі
![Падчас ліквідацыі наступстваў аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/34445.jpg.webp?itok=Okpm2Uzo)
Падчас ліквідацыі наступстваў аварыі / t.me/pul4region/
У Гродне ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі, паведамляюць мясцовыя ўлады. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Вішнявец уначы. Там выявілі пашкоджанне цепласеткі. Без цяпла засталіся дзіцячы садок, 31 жылы дом і 5 крамаў. На раніцу цяпло з'явілася ў 9 дамах. Жыхары астатніх чакалі амаль да вечара. Адзначаецца, што яшчэ "працягваюцца работы па разваздушванні сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння".
Таксама ўначы 7 лютага аварыя адбылася на трубаправодзе ў Мінску, без цяпла і гарачай вады да раніцы былі жыхары некалькіх раёнаў сталіцы. І такіх аварый усё больш. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў.
![У Гродне ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/554.jpg.webp?itok=mohmi1mO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.