У Гродне лавілі гвалтаўніка, аднак план “Перахоп” не даў выніку

Гвалтаўніка сёння лавілі ў Гродне. Для гэтага быў задзейнічаны план “Перахоп”.  Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Амаль усе супрацоўнікі ДАІ Гродна сёння раніцай на працягу трох гадзін удзельнічалі у плане "Перахоп". Яны лавілі злачынцу, які спрабаваў згвалціць школьніцу, а потым, калі убачыў міліцыянтаў, вырваў у яе заплечнік, сеў у чорны "Сітраен" і хутка з'ехаў.

Як удалося даведацца ў супрацоўнікаў ДАІ, у горадзе былі правераныя ўсе чорныя "Сітраены", аднак злачынцу злавіць няўдалося”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі