У Гродне кіроўца ўстановы сацыяльнага абслугоўвання быў п’яны на працы

У Гродне кіроўца ўстановы сацыяльнага абслугоўвання быў п’яны на працы

У Гродне кіроўца адной з устаноў сацыяльнага абслугоўвання быў п’яны на працы. Здарэнне адбылося раніцай 29 студзеня. На вуліцы Ажэшка супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў аўтамабіль “Форд Транзіт”. Падчас размовы з кіроўцам, ДАІшнікі прыйшлі да пераканання, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Яго завезлі на медасведчанне, якое паказала наяўнасць у арганізме 48-гадовага мужчыны алкаголю — 2.83 праміле.

Па словах кіроўцы, алкагольныя напоі ён ужываў напярэдадні ўвечары. Нейкім чынам перад паездкай яму ўдалося прайсці медыцынскае асведчанне, а пасажыры аўтамабіля нават не заўважылі, у якім ён знаходзіцца стане, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі