У Гродне дзеці ўдвая больш хварэюць на ВРВІ і грып, чым летась

Дзеці сталі значна больш хварэць

Дзеці сталі значна больш хварэць / grodnoplustv.by

У Гродне ў студзені 2024-га дзеці ўдвая больш хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып, чым летась. Пра гэта сведчыць статыстыка цэнтральнай дзіцячай паліклінікі. "Групамі рызыкі" там называюць выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў, паведамляе grodnoplustv.by. У пачатку студзеня 2023-га ў Гродне была ўспышка ВРВІ, калі колькасць пацыентаў таксама вырасла ўдвая.

"Сярод усіх выпадкаў грыпу, які сустракаецца ў нас цяпер, больш пераважае грып тыпу А і ганконскі грып", — кажуць у дзіцячай паліклініцы.

Лекары папярэджваюць, што раніцай чалавек можа быць абсалютна здаровы, а ўжо да вечара ў яго будзе тэмпература пад 40 градусаў. А калі ў сям'і хтосьці падхапіў вірус, з верагоднасцю ў 90% грып перанясуць усе блізкія. Медыкі заклікаюць прытрымлівацца элементарных правілаў: часта мыць рукі з мылам, апранацца па надвор'і, не дапушчаючы пераахаладжэння, трымаць дыстанцыю з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы захворвання.

Па краіне ўзровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ацэньваецца "як сярэдні з тэндэнцыяй да павелічэння". Захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып павялічылася на траціну. Амаль 60% хворых складаюць дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі