У Гродне бензавоз падмяў пад сябе легкавік
Аварыя адбылася каля 10-й гадзіны раніцы 22 кастрычніка.
На ажыўленым праспекце Кляцкова ў раёне рэстарана "Туран" бензавоз МАЗ падмяў пад сябе спадарожны легкавы аўтамабіль "Форд". Паводле папярэдняй інфармацыі, бензавоз з нейкай прычыны парушыў патрабаванне захоўваць правільную дыстанцыю. Абодва аўтамабілі рухаліся ў бок Румлёўскага моста, адзначае БЕЛТА.
Цяпер супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны здарэння. Паведамляецца, што абодва аўтамабілі атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Па словах відавочцаў, пацярпелых у аварыі няма, аднак "Форд" аднаўленню не падлягае.
Фота — sozy.ru