У грамадзян Беларусі можа з’явіцца магчымасць мець два пашпарты

У грамадзян Беларусі можа з’явіцца магчымасць мець два пашпарты

Пасля ўвядзення біяметрычных дакументаў у грамадзян Беларусі можа з’явіцца магчымасць мець два пашпарты. Пра гэта БЕЛТА заявіў часовы выканаўца абавязкаў па пасадзе намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч. Паводле яго слоў, дадзены варыянт прапануецца для разгляду дзяржаўным органам, ён ужо прапрацаваны з міжнароднымі арганізацыямі.

Прадстаўнік дэпартамента кажа, што былі прапановы грамадзян павялічыць колькасць старонак у пашпарце з 32 да 48 ці 64. Аднак быў распрацаваны “больш зручны і практычны” варыянт — “два цалкам ідэнтычныя дзейныя пашпарты”, якія выдаваліся б беларусам. “Гэта значыць, па адным можна паехаць кудысьці, а другі пакінуць у пасольстве для чакання выдачы візы”, — сказаў Хрышчановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі