Вы тут

У Горках выратавалі школьніка, які апынуўся ў ледзяной вадзе

На месцы здарэння / Скрыншот з відэа МУС

У Горках выратавалі школьніка, які апынуўся ў ледзяной вадзе. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 24 студзеня на гарадской рэчцы. 10-гадовы хлопчык самастойна з вады выбрацца не мог і пачаў клічаць на дапамогу. Яго крыкі пачуў мясцовы жыхар. Ён і ўчастковы міліцыянер выцягнулі вучня 4-га класа на бераг і аказалі яму першую меддапамогу. Неўзабаве прыехала "хуткая".

Хлопчык цяпер у бальніцы, яго жыццю нішто не пагражае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.