У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю
![Ратавальнікі выцягнулі казулю з вады і даставілі яе на бераг](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/5764279248688c8faedb780dd8ad8424_l.jpg.webp?itok=4n4E_999)
Ратавальнікі выцягнулі казулю з вады і даставілі яе на бераг / mchs.gov.by
У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю, якая правалілася пад лёд. Здарэнне адбылося ўдзень у аўторак каля аграгарадка Бабовічы. Калі ратавальнікам пра яго стала вядома, яны выехалі на месца.
Высветлілася, што казуля правалілася пад лёд на адлегласці 15 метраў ад берага. Самастойна выбрацца з вады яна не магла. Ратавальнікі падплылі да казулі з дапамогай выратавальнай дошкі, выцягнулі яе з вады і даставілі на бераг. Выратаваную жывёлу перадалі для ветэрынарнага абследавання.
Сёлета ў Рэчыцкім раёне той жа Гомельскай вобласці ратавальнікі выцягнулі з ракі маладую ласіху.
![У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/d9fef24520c61122aac5abb8093ed19a.jpg.webp?itok=lkOCIz-d)
![У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/334_17.jpg.webp?itok=1jnKDagU)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.