Вы тут

У Гомельскім раёне нечакана памерла цяжарная жанчына

БЕЛТА

Гомельскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці жыхаркі вёскі Міхалькі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УКБ па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

41-гадовая жанчына памерла дома 7 чэрвеня прыкладна а 5-й гадзіне раніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе смерць не мае крымінальнага характару. Але дакладную прычыну смерці назавуць пасля судова-медыцынскай экспертызы.

Паведамляецца, што жанчына была цяжарнай.