У Гомельскай вобласці вырашылі правесці вучэнні тэрытарыяльнай абароны

Тэрабарона на Гомельшчыне

Тэрабарона на Гомельшчыне / vetkagolos.by

У Гомельскай вобласці вырашылі правесці вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Яны працягнуцца два тыдні (з 26 жніўня да 6 верасня), паведамляе ў панядзелак Мінабароны РБ.

Адзначаецца, што гэта "другі этап комплекснай праверкі" мясцовай тэрабароны. Ён пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны, намесніка начальніка Генштаба. Па выніках вучэнняў будзе дадзена ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі тэрабароны Гомельшчыны, вызначана эфектыўнасць працы чыноўнікаў і ваенкамаў у пытаннях фармавання падраздзяленняў і іх выкарыстання.

Тэрабарона — гэта асобны род войскаў ва Узброеных сілах Беларусі, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд "напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі". Яна мае дапаможнае значэнне і складаецца з асоб, якія лічацца ў запасе. Удзельнікаў тэрабароны вучаць працы на КПП, ахове важных аб'ектаў, абароне ад дыверсантаў і г. д. Апошнім часам важная ўвага надаецца ідэалагічным заняткам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі