У Гомельскай вобласці сёння раніцай на пажарах загінула два чалавекі

У Гомельскай вобласці сёння раніцай на пажарах загінула два чалавекі

У Гомельскай вобласці гэтай раніцай на пажарах у розных раёнах загінула два чалавекі. Першы выклік паступіў у 6.12 з вёскі Юровічы Калінкавіцкага раёна — там на момант прыбыцця выратавальнікаў адкрытым полымен гарэў жылы дом. Падчас тушэння пажару знашлі труп пенсіянера 1952 года нараджэння — мужчына жыў адзін.

Другі інцыдэнт здарыўся праз паўгадзіны ў вёсцы Галаўкі Рэчыцкага раёна — там гарэлі драўляны жылы дом і хлеў. У доме знайшлі труп гаспадара, пенсіянера 1952 года нараджэння.

Следчыя праводзяць праверку па факце гэтых здарэнняў. Імавернай прычынай узгаранняў можа быць неасцярожнасць пры курэнні, перадае прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі