Вы тут

У гомельскай калоніі з Марыяй Калеснікавай сустрэўся адвакат

Марыя Калеснікава / З архіву Еўрарадыё

11 студзеня ў гомельскай жаночай калоніі з Марыяй Калеснікавай сустрэўся адвакат. Настрой і здароўе ў палітзняволенай добрыя. Ёй зрабілі рэнтген і ўзялі аналізы. Два тыдні Калеснікава будзе на каранціне.

Пра тое, што Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую папраўчую калонію №4, стала вядома раніцай у аўторак. Дагэтуль яна знаходзілася ў СІЗА №1 Мінска. У 22:00 8-га студзеня Калеснікаву вывезлі са следчага ізалятара, а ў 9:00 раніцы 9-га студзеня яна ўжо была ў Гомелі ў калоніі.

Пісаць можна на адрас: ПК №4, 246035, г. Гомель, вуліца Антошкіна, 3. Калеснікавай Марыі Аляксандраўне (варта ў бліжэйшыя два тыдні ставіць пазнаку "каранцін").

Кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі, удзельніца Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава за кратамі з верасня 2020 года. Сілавікі спрабавалі яе прымусова адправіць ва Украіну, але на мяжы яна адмовілася пакідаць радзіму і парвала свой пашпарт. У верасні 2021-га разам з юрыстам Максімам Знакам яе прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Прысуд — 11 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.