У Гомелі затрыманы прадпрымальнік, які распаўсюджваў парнаграфію
25 сакавіка ўпраўленне па наркакантролі і процідзеянню гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў) КК у дачыненні да гомельскага прадпрымальніка, які рэалізоўваў на сваёй гандлёвай кропцы парнаграфічную прадукцыю. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму, 40-гадовы прадпрымальнік быў затрыманы пры мэтанакіраванай праверцы аднаго з рынкаў горада. Ён рэалізоўваў аўдыё- і відэапрадукцыю.
Па інфармацыі прэс-службы, пры ператрусе ў хаце прадпрымальніка быў выяўлены камп'ютар, з дапамогай якога мужчына вырабляў фільмы. Таксама ў яго былі канфіскаваныя 90 DVD-дыскаў. Праведзеная экспертыза паказала, што як мінімум 18 з канфіскаваных кружэлак утрымліваюць парнаграфічныя матэрыялы. Вядзецца следства.
БелаПАН