У Гомелі затрымалі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса

У Гомелі затрымалі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса

У Гомелі затрыманы мясцовы журналіст-фрылансер Яўген Меркіс. Яго даставілі ў Навабеліцкі РУУС і абвінавацілі ў лаянцы. Меркіс паспеў разаслаць сябрам СМС і такім чынам паведаміў пра сваё затрыманне.

На думку калегаў фрылансера, яго затрымалі прэвентыўна, каб Яўген не вёў 1 траўня жывую трансляцыю з афіцыйна дазволенага мітынгу. Улады дазволілі прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці правесці такую акцыю на пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх “Віпра”.

Яўген Меркіс рабіў жывыя ўключэнні з акцыяў “недармаедаў” у Рагачове, Магілёве і Пінску, за што яго аштрафавалі на 70 базавых велічыняў. Два дні таму журналіст таксама рабіў стрым падчас выхаду на валю з ізалятару гомельскага блогера Максіма Філіповіча, нагадвае Радыё Свабода.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі