У Гомелі затрымалі кітайскіх студэнтаў, якія збіралі ахвяраванні

Пяцёх кітайскіх студэнтаў затрымалі міліцыянты ў Гомелі. Яны збіралі грошы для пацярпелых ад землятрусу ў кітайскай правінцыі Сычуань. Маладыя людзі распаўсюджвалі на гомельскіх вуліцах сярод мінакоў улёткі з інфармацыяй пра дабрачынныя рахункі, на якія можна пералічыць ахвяраванні. Таксама яны збіралі і грошы.

У міліцэйскім пастарунку кітайцы патлумачылі мэты сваёй акцыі і адмовіліся падпісваць якія-небудзь дакументы, спасылаючыся на кепскае веданне рускай мовы. Адзін са студэнтаў прызнаўся, што яны не ведалі пра неабходнасць узгаднення акцыі з мясцовымі ўладамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі