Вы тут

У Гомелі затрымалі адну з арганізатарак свята для ўкраінскіх дзяцей

Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі / planetabelarus.by

У Гомелі затрымалі мясцовую жыхарку Алу К. — адну з арганізатарак свята для ўкраінскіх дзяцей. Жанчына трапіла ў ізалятар часовага ўтрымання. У чым яе вінавацяць, невядома, паведамляе амерыканская радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.

Свята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны, планавалася ў Гомелі 27 чэрвеня. У гэты дзень свой дзень нараджэння святкавала дзяўчынка Аліса, якая прыехала ў Гомель з бабуляй. Каб адзначыць сваё 9-годдзе, дзяўчынка вырашыла зрабіць на продаж папяровых "галубоў міру" і гэтак назбіраць грошы на падарунак. Мясцовыя валанцёры вырашылі дапамагчы ёй і зладзіць свята для ўкраінскіх дзяцей, якія трапілі ў Гомель. Імпрозу назвалі "Дзень дзён нараджэння".

Меркавалася, што ў праграме будуць гульні, конкурсы, сувеніры і падарункі. Абавязковай умовай было прынесці з сабой "голуба міру" ці зрабіць яго разам на сустрэчы.

Але ўдзельнікаў свята разагнала міліцыя. У праўладных ТГ-каналах пазней заявілі, што арганізатары не падалі заяўку з гарвыканкам, а таксама — быццам на акцыі маглі прагучаць палітычныя лозунгі і адбыцца правакацыі.

Дзіцячае свята ўсё-ткі адбылося, але ў іншым месцы. А сёння адну з арганізатарак затрымалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.