У Гомелі з самагоншчыкамі змагаецца спецгрупа хуткага рэагавання

Спецгрупу хуткага рэагавання для барацьбы з самагоншчыкамі стварылі ў Гомелі. Яе байцы будуць выяўляць у абласным цэнтры і Гомельскім раёне факты незаконнай вытворчасці і распаўсюду алкагольнай прадукцыі. Ранейшыя метады змагання, як публічныя грамадскія суды і інфармацыйныя дошкі, аказаліся малаэфектыўнымі. Летась у рэгіёне міліцыя ліквідавала 28 міні-заводаў, якія выраблялі самагон. Да адказнасці былі прыцягнутыя больш за 4 тысячы вытворцаў самаробных напояў.

Яшчэ каля 22 тысяч чалавек аштрафавалі за незаконную рэалізацыю алкагольнай прадукцыі. Паводле міліцэйскай статыстыкі, амаль 5 тысяч злачынстваў здзейснены гомельцамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі