У Гомелі ўпершыню прайшоў конкурс мадэлявання адзення са смецця

Конкурс мадэлявання адзення са смецця "Яка-мода" ўпершыню прайшоў у Гомелі 4 траўня.
Мерапрыемства арганізаваў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В.Сухога.

Як паведаміла галоўны арганізатар мерапрыемства Вольга Хашкоўская, удзельнікі конкурсу — студэнты і выкладчыкі гуманітарна-эканамічнага факультэта — прадставілі 24 мадэлі, выкананыя з прамысловых і бытавых адходаў.

Гледачам было прадстаўлена адзенне з рэшткаў пластыкавых стаканчыкаў, сурвэтак, дроту, цыгарэтных пачкаў, пратэрмінаваных праязных білетаў, поліэтыленавых пакетаў.

Пераможцаў у розных намінацыях вызначала журы, у складзе якога былі прадстаўнік абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ларыса Сініла, пераможца рэспубліканскага чэмпіянату па фантазійным макіяжы і бодзі-арце Вольга Мінянкова.

У ліку мадэлей, прызнаных найлепшымі, — спадніца з праязных білетаў і вясельная сукенка з сурвэтак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі