Вы тут

У Гомелі ў бальніцы памерла вучаніца дзясятага класа

ria.ru

У Гомелі ў бальніцы памерла вучаніца дзясятага класа. Афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла, што трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 11 сакавіка. 16-гадовую дзяўчынку прывезлі ў бальніцу з яе дома. У той жа дзень яна памерла.

Следчы камітэт праводзіць па факце смерці праверку. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая мусіць высветліць прычыну смерці школьніцы, інфармуе "Гомельская праўда".