У Гомелі судзяць украінца і двух беларусаў — вінавацяць у здрадзе і шпіянажы

Павел Купрыенка, Тарас Мачынскі, Дзмітрый Салавенчык / spring96.org
Павел Купрыенка, Тарас Мачынскі, Дзмітрый Салавенчык / spring96.org

14 лютага Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенкі і двух грамадзян Беларусі — Тараса Мачынскага і Дзмітрыя Салавенчыка, піша "Зеркало".

Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Справу разглядае суддзя Руслан Царук.

Паводле звестак абвінавачання, украінца завербавалі ўкраінскія спецслужбы, а потым ён завербаваў двух беларусаў. Ім выставілі абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 405 (укрывальніцтва злачынстваў), ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве), арт. 358-1 (агентурная дзейнасць).

Пра затрыманне "ўкраінскага шпіёна" і двух беларусаў старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў у кастрычніку 2022-га. Потым на БТ паказалі дакумент, нібыта падпісаны начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Кірыла Буданава. У ім было хадайніцтва аб аказанні дапамогі ў перасячэнні ўкраінскай мяжы Паўлу Купрыенку — украінскаму бізнэсоўцу, які шэсць гадоў пражываў у Беларусі. Прапагандысты расказалі, быццам Купрыенка, які дзейнічаў пад псеўданім Snake, паспяхова вярнуўся ў Беларусь, але дакумент не знішчыў. Таксама ён нібыта захоўваў раздрукаваны спіс заданняў ад ваеннай разведкі Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі