У Гомелі сілавікі правялі затрыманні інкасатараў

Інкасатар / Ілюстрацыйнае фота kp.ru
Інкасатар / Ілюстрацыйнае фота kp.ru

У Гомелі сілавікі правялі затрыманні інкасатараў, піша @viasna96. Па даных праваабаронцаў, яшчэ 24 лістапада яны наведаліся ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю. З маршрутаў знялі 5-6 чалавек. Некаторых інкасатараў апыталі і адпусцілі пасля таго, як яны пры сілавіках адпісаліся ад "экстрэмісцкіх" тг-каналаў. Іншых адправілі за краты. Некалькі чалавек асуджаны на адміністрацыйны арышт. На 10 сутак арыштавалі Мікалая Ашарчука, Аляксандра Губарэвіча і Максіма Баравікова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі