У Гомелі разбіўся самалёт, загінулых няма

Лёгкі самалёт, у якім знаходзілася два чалавекі, пацярпеў аварыю на аэрадроме Гомеля. Ён належыў прадпрыемству "Гомельхімсервіс", паведамілі ў МНС па Гомельскай вобласці.
Экіпаж самалёта адпрацоўваў прыёмы аварыйнай пасадкі пры адмове рухавіка. Пасля трэцяга круга над аэрадромам самалёт няўдала прызямліўся, у яго падхілілася стойка пярэдняга шасі. У выніку самалёт упёрся пярэдняй часткай капота ў зямлю.

З-за аварыі пацярпелі абодва члены экіпажа. З чэрапна-мазгавымі траўмамі, ударамі і ранамі яны дастаўленыя ў лякарню. Гэта ўжо пятая аварыя з удзелам авіятэхнікі, што належыць прадпрыемству "Гомельхімсервіс".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі