У Гомелі п’яны кіроўца Renault урэзаўся ў лімузін (фота)

У Гомелі п’яны кіроўца Renault урэзаўся ў лімузін (фота)

У Гомелі п’яны кіроўца Renault Megane урэзаўся ў лімузін Hummer. Аварыя адбылася позна ўвечары 26 снежня на вуліцы Савецкай. У выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў, хоць за нецвярозым парушальнікам давялося пабегаць, піша Onliner.by

Як паведамляюць сведкі аварыі, лімузін ішоў у крайняй левай паласе. Пасля таго, як ён спыніўся на чырвонае святло, у яго на вялікай хуткасці ўрэзаўся Renault, які перастройваўся з крайняй левай паласы. Калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, вінаваты ў аварыі хацеў збегчы, але яго затрымалі праваахоўнікі.

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі