У Гомелі перадумалі рамантаваць помнік Леніну — няма грошай

Помнік Леніну ў Навабеліцкім раёне Гомеля / flagstok.info​
Помнік Леніну ў Навабеліцкім раёне Гомеля / flagstok.info​

Гомельскія ўлады перадумалі рамантаваць помнік Уладзіміру Леніну, які стаіць у скверы ля кінатэатра "Мир", паведамляе "Флагшток".

Першапачаткова на рамонт помніка планавалася вылучыць з мясцовага бюджэту 34 305 рублёў 45 капеек. Грамадзяне стварылі петыцыю, папрасілі гарадскія ўлады не марнаваць грошы на абнаўленне манумента, а дэмантаваць яго, калі ён стварае небяспеку. Сродкі ж лепш выдаткаваць на медыцыну. Пад зваротам падпісалася больш за 300 чалавек.

Напярэдадні яны атрымалі адказ. Першы намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Германаў паведаміў, што "працэдура закупкі па выбары падраднай арганізацыі на цяперашні рамонт названага помніка адмененая". І патлумачыў чаму: пошук падрадчыкаў адмянілі "ў сувязі з дэфіцытам бюджэтных сродкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі