У Гомелі пасажыры дапамаглі выцягнуць аўтобус з "снежнага палону"

Пасажыры адгукнуліся на просьбу кіроўцы / Скрыншот з відэа

У Гомелі пасажыры дапамаглі выцягнуць аўтобус з "снежнага палону". Відэа з'явілася ў сацсетках. Як піша gp.by, здарэнне адбылося ў суботу. У той дзень у Гомелі быў моцны снегапад, і аўтобус № 25 самастойна паехаць не змог. Кіроўца папрасіў дапамогі ў пасажыраў, адгукнулася каля дзясятка чалавек. Яны выштурхнулі аўтобус з снегу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.