У Гомелі пачалі разглядаць справу пра снегавіка-"пікетоўшчыка"

У Гомелі пачалі разглядаць справу пра снегавіка-"пікетоўшчыка"

Суд Гомельскага раёна 14 студзеня пачаў разглядаць адміністрацыйную справу пра снегавіка-"пікетоўшчыка", паведамляе Радыё Свабода. 24 снежня 2020-га яго зляпіў на падворку свайго дома 51-гадовы жыхар вёскі Маркавічы Сяргей Качалаў. Снегавіку з вусамі ён завязаў чырвоны шалік і зрабіў надпіс "ЖІВЕ БЕЛАРУСЬ" (арфаграфія захаваная). Участковы склаў пратакол ужо калі снегавік даўно растаў. Высветлілася, што вясковец арганізаваў... "несанкцыянаваны пікет".

У Гомелі пачалі разглядаць справу пра снегавіка-"пікетоўшчыка"
Снегавік-"пікетоўшчык" / фота Леаніда Судаленкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі