У Гомелі на жанчыну з каляскай зваліўся ліхтарны слуп (відэа)

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскага аблвыканкама, падчас падзення асвятляльная апора зачапіла галіну дрэва, а тая — дзвюх жанчын, якія ў той момант ішлі па тратуары, адна з іх каціла каляску з малым дзіцём. Дзіця не пацярпела — жанчына паспела адштурхнуць каляску.



З папярэднім дыягназам "страсенне мозгу і зрушэнне шыйнага пазванка" адну з пацярпелых шпіталізавалі ў абласную бальніцу. Другая жанчына атрымала траўму жывата, і пасля аказання меддапамогі яе адпусцілі дадому. Праводзіцца расследаванне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі