У Гомелі на пажары ў нежылым доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны

У Гомелі на пажары ў нежылым доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны

У Гомелі на пажары ў закінутым прыватным доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, пажар адбыўся сёння ўначы, каля першай гадзіны. Узгаранне перакінулася на суседні жылы дом: агонь пашкодзіў гаспадарчую пабудову  і дах дома, маёмасць у ім. Гаспадар у момант здарэння знаходзіўся ў камандзіроўцы, гаспадыня на момант прыбыцця пажарных ужо выйшла на вуліцу і не пацярпела.

Пажар адбыўся ў прыватным сектары па вуліцы Лермантава.

Закінуты дом, прызначаны пад знос, згарэў. Падчас праліўкі і разборкі будаўнічых канструкцыяў выратавальнікі знайшлі цела мужчыны, асоба якога вызначаецца. У доме была адключаная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі