У Гомелі мужчына забіў каханую ў свой дзень народзінаў (відэа)

У Гомелі мужчына жорстка збіў сваю каханую, у выніку чаго яна памерла. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, цэлы тыдзень яны ўжывалі алкагольныя напоі, а ў нядзелю ўвечары ўзнікла сварка на глебе рэўнасці. Мужчына ўдарыў жанчыну кулаком у твар, а пасля біў нагой у жывот.

Пацярпелая, якая была ў стане алкагольнага ап'янення, не выклікала хуткую, а пайшла спаць. Раніцай мужчына пабачыў, што яго каханая памерла. Пазней стала вядома, што ад удараў у яе адбыліся разрывы ўнутраных органаў.

Мужчына сам здаўся міліцыі. Дарэчы, у гэты дзень яму споўнілася 30 гадоў. Распачатая крымінальная справа. У загінулай застаўся 13-гадовы сын.

Відэа: uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі