У Гомелі выбарчая камісія забракавала тысячы подпісаў Бабарыкі і Цапкалы

Аб'ява аб зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу / Еўрарадыё
Аб'ява аб зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу / Еўрарадыё

Гомельская Савецкая раённая камісія па выбарах прэзідэнта не прызнала подпісы прэтэндэнтаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Пра гэта піша сайт "Гомельская вясна"са спасылкай на доўгатэрміновага назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леаніда Судаленкі.

У Віктара Бабарыкі камісія знайшла 23,28% несапраўдных подпісаў і пасля дзвюх праверак прыняла рашэнне не залічваць усе 4870 здадзеных на праверку подпісаў. У Валерыя Цапкалы ў выніку дзвюх праверак несапраўднымі аказаліся 16,53%: яму не залічылі ўсе 1956 подпісаў.

"Я пакуль для сябе хачу зразумець, чаму подпісы двух прэтэндэнтаў у Гомелі забракаваныя. Будзе статыстыка па іншых раёнах, тады і ўбачым, што адбываецца", — заявіў Судаленка..  

Ва ўсіх астатніх "кандыдатаў у кандыдаты", адзначае Судаленка, працэнт несапраўдных подпісаў склаў менш за 15%, таму паўторныя праверкі не праводзіліся. Усе 45 подпісаў за Ганну Канапацкую аказаліся "абсалютна чыстымі".

Усяго ў Савецкім раёне Гомеля пражывае каля 180 тысяч чалавек.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 4 па 14 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі