У Гомелі гарэла шпалерная фабрыка (фота, відэа)

У Гомелі гарэла шпалерная фабрыка (фота, відэа)

У аўторак, 12 красавіка, у Гомелі гарэў будынак цэха № 7 шпалернай фабрыкі "Фокс" (у ім знаходзіцца лінія па вытворчасці шпалераў). Агонь ахапіў каля 300 квадратных метраў даху. У тушэнні пажару ўзялі ўдзел 16 машын спецтэхнікі, з іх 8 аўтацыстэрнаў. Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй адзначае: праца ратавальнікаў ускладнялася тым, што будынак дастаткова стары.

У 15.15 узгаранне ўжо было ліквідаванае. Пацярпелых няма. Прычына пажару пакуль невядомая, інфармуе БЕЛТА.

Дарэчы, 5 гадоў таму на прадпрыемстве ўжо адбыўся буйны пажар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі