У Гомелі далі 25 сутак арышту за надпіс на футболцы "Пішыце лісты!"

У Гомелі далі 25 сутак арышту за надпіс на футболцы "Пішыце лісты!"

У Гомелі далі 25 сутак арышту за надпіс на футболцы "Пішыце лісты!". За кратамі пакінулі актывіста Іллю Міронава, затрыманага 17 жніўня. Надпіс расцанілі як "несанкцыянаваны пікет", паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Рашэнне вынес суддзя Віктар Казачок. Раней ён адпраўляў адміністрацыйную справу на дапрацоўку. Ноч Міронаў правёў за кратамі.

Ілля Міронаў напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. Яго затрымалі каля гомельскага СІЗА, дзе ён спрабаваў перадаць перадачу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі