Сталі вядомы падрабязнасці ДТЗ у Гомелі, калі Citroen збіў на тратуары дзяцей
![Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора / sk.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dtp_gomel_5_07.jpg.webp?itok=TTNiKnh8)
Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора / sk.gov.by
Гомельскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ у Гомелі, у выніку якога загінула 6-гадовая дзяўчынка. Трагічны інцыдэнт адбыўся 4 траўня.
Следчыя ўстанавілі, што Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. З іншага боку скрыжавання — на зялёны — пачаў рух аўтамабіль Nissan Qashqai. Адбылося сутыкненне, "пасля чаго Citroen у стане заносу выехаў на тратуар і здзейсніў наезд на двух шасцігадовых дзяцей", распавялі ў СК.
Дзяўчынка памерла на месцы здарэння, хлопчыка ад удару адкінула ў бок. У яго ранкі.
У адносинах да кіроўцы Citroen была ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаў сваю віну. Справа накіравана ў суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.