У Гомелі будуць судзіць удзельнікаў святкавання Дня волі

Дзевяць чалавек — гомельскія актывісты грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый, якія 23 сакавіка ўдзельнічалі ў святочнай экскурсіі, прымеркаванай да Дня волі, — паўстануць перад судом.
23 сакавіка ў Гомелі ў рамках святкавання Дня волі прайшло мерапрыемства "Святочнае бадзянне" — трыццаць чалавек прайшлі па горадзе з белымі і чырвонымі шарыкамі і бел-чырвона-белымі сцяжкамі, наведалі месцы, звязаныя з жыццём дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай.

Экскурсію актывістаў здымалі на відэакамеры невядомыя ў цывільным. Неўзабаве дзевяць чалавек былі выкліканы ў міліцыю для тлумачэнняў у сувязі з "удзелам у несанкцыянаваным шэсці". 4 красавіка было паведамлена, што гэтыя дзевяць чалавек будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі